Андрэй Стрыжак запускае дабрачынную платформу BELAID
Андрэй Стрыжак / Белсат
Актывіст Андрэй Стрыжак абвясціў пра запуск новай дабрачыннай платформы, яна будзе называцца BELAID.
“Па самых асцярожных ацэнках, за мяжой нашай краіны цяпер жыве да паўмільёна беларусаў і беларусак, і ўсе гэтыя людзі ствараюць вялікую дыяспару. Таксама ў нашай дапамозе маюць патрэбу тыя, хто жыве ў Беларусі і трапіў у бяду. BELAID — гэта інструмент культуры салідарнасці, які дасць новыя магчымасці ўзаемадапамогі”, — тлумачыць актывіст.
Па словах Стрыжака, карыстацца пляцоўкай змогуць усе, хто лічыць сябе беларусам.
“Магчымасць папрасіць пра дапамогу будзе ўва ўсіх, як унутры, так і па-за межамі краіны”, — дадае Андрэй.
Цяпер ён збірае каманду для супрацы.
Восенню 2025 года Андрэй Стрыжакк пакінуў пост кіраўніка Фонда салідарнасці BySol праз скандал, звязаны з харасментам.