Зяленскі прапанаваў Буданаву ўзначаліць Офіс прэзідэнта

Кірыл Буданаў, начальнік ГУР Украіны

Кірыл Буданаў, начальнік ГУР Украіны / t.me/V_Zelenskiy_official

Кірыл Буданаў можа ўзначаліць Офіс прэзідэнта Украіны. Такую прапанову начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны зрабіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі.

"Цяпер Украіне неабходна больш засяродзіцца на пытаннях бяспекі, развіцця Узброеных сіл і бяспекі Украіны, а таксама на дыпламатычным трэку ў перамовах. Офіс прэзідэнта будзе служыць выкананню найперш такіх задач нашай дзяржавы. Кірыл мае асаблівы досвед у гэтых кірунках і дастаткова сіл для дасягнення вынікаў", — напісаў Зяленскі.

Цяпер Буданаў ўзначальвае Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны. Хто можа заняць ягоны фатэль пакуль не ўдакладняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.