Трамп пагражае Ірану падтрымаць пратэстоўцаў

Дональд Трамп і прадстаўнікі яго адміністрацыі

Дональд Трамп і прадстаўнікі яго адміністрацыі / CNN

“ЗША знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці”. Дональд Трамп збіраецца змагацца з чарговай дыктатурай. Гэтым разам на баку пратэстоўцаў у Іране.

У гэтай краіне пяты дзень працягваюцца пратэсты супраць рэзкага росту кошту жыцця. Паведамляецца пра мінімум шасцёх загінулых.

“Калі Іран будзе страляць і жорстка забіваць мірных пратэстоўцаў, што з'яўляецца іх звычайнай практыкай, ЗША прыйдуць ім на дапамогу”,папярэдзіў амерыканскі прэзідэнт.

1 судзеня ў сацсетках з'явіліся відэаролікі з падпаленымі падчас беспарадкаў аўтамабілямі. Пратэстоўцы заклікаюць да спынення праўлення вярхоўнага лідара краіны і вяртанне манархіі. Пратэсты ахапілі найбуйнейшыя гарады Ірана. Паводле медыяў, для разгону людзей сілавікі прымяняюць слезацечны газ і агнестрэльную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.