Расіяне абстралялі Адэсу, сярод пацярпелых — сямімесячнае немаўля
Наступствы атакі на Адэсу / Адэская МВА
У ноч на 31 снежня расійскія войскі абстралялі Адэсу. Частка горада засталася без святла, вады і цяпла, перадае hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргея Лысака.
У двух раёнах горада пацэлілі ў шматпавярховікі. У адным з дамоў загарэліся кватэры.
Вядома пра шасцярых пацярпелых. Гарадскія ўлады расказалі, што 42-гадовы мужчына — у цяжкім стане, і трое дзяцей — у сярэднім стане цяжкасці: гэта 7-месячнае немаўля, 14-гадовы хлопец і 8-гадовая дзяўчынка. Усе параненыя ўжо ў медустановах.
Наступствы атакі на Адэсу / Адэская МВА
Наступствы атакі на Адэсу / Адэская МВА