Ад “шарыкаў” з цыгарэтамі да перамоў з ЗША і фантомных болеў-2020 — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Напрыканцы года так званыя “шарыкі” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі пачалі знаходзіць не толькі ў Літве, але і ў Польшчы. Вось толькі ў Польшчы аэрапортаў ці іншых аб’ектаў, якім тыя сюрпрызы ад Лукашэнкі маглі б стварыць небяспеку, побач з мяжой няма, але прыемнага ўсё адно мала. Тым больш, што і “атакі мігрантаў” на польскую мяжу не спыняюцца. Гэтак жа, як і не спыняюцца перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам, у выніку якіх на свабоду (з дэпартацыяй) выходзяць палітвязні. 

Як агулам можна ацаніць стан беларускай знешняй палітыкі па выніку 2025 года і пры чым тут вайна ва Украіне? Чаму метэазонды з кантрабандай змянілі літоўскі маршрут на польскі і ці варта ў 2026 годзе чакаць паляпшэння зносінаў з ЕС? Ці варта разлічваць на пачатак палітычнай адлігі ўнутры краіны і да чаго прывядзе паглыбленне інтэгравання Беларусі і Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.