Іран б'е рэкорды па прысудах да смяротнага пакарання
Тэгеран / Human Rights Watch
У 2025 годзе ў Іране былі пакараныя смерцю 1922 чалавекі — і гэта ў два разы больш, чым годам раней. Як паведамляе праваабарончая арганізацыя Human Rights Activists News Agency, колькасць такіх пакаранняў вырасла на 106,6% і стала самай высокай за апошнія 11 гадоў.
Пакаранне смерцю 1922 чалавек у год — гэта больш за пяць чалавек у дзень. Сярод асуджаных на смерць — 59 жанчын і два падлеткі, якія пры затрыманні былі непаўналетнімі. Большасць прысудаў прыводзіліся ў выкананне таемна ці без публічнай аб'явы. Толькі дзесяць чалавек былі пакараныя публічна.
На думку журналістаў The Daily Telegraph, сітуацыя ў краіне пагоршылася пасля 12-дзённага канфлікту з Ізраілем. Іранскі рэжым стаў прымяняць смяротнае пакаранне больш інтэнсіўна, чым калі-кольвек за апошнія 30 гадоў.
На 2018 год смяротнае пакаранне прымянялі ў 56 краінах. У Еўропе — толькі ў Беларусі.