Пра бульбу, долар і санкцыі — падводзім эканамічныя вынікі года з Махоўскім
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
У 2025 годзе Лукашэнка вырваўся за межы “беларускай кальцавой” у краіны “дальняй дугі”. Прапаганда шмат казала пра новыя магчымасці для беларускага экспарту, нейкія дамовы, інвест-праекты і выгоды для краіны і грамадзян у бліжэйшым будучым. Пры гэтым, за год бульба ў Беларусі падаражэла на 16%, а, паводле прагнозаў, яблыкаў у краіне засталося добра калі да канца зімы. І хоць дзякуючы ваенным заказам з Расіі заробкі ў беларусаў трымаліся на добрым узроўні, але абяцанага падвышэння на 100—150% настаўнікі і лекары так і не дачакаліся. Затое сама беларуская эканоміка цягам года паступова, але няўмольна пераводзілася на ваенныя рэйкі.
Як агулам можна ацаніць стан беларускай эканомікі па выніку 2025 года і пры чым тут вайна ва Украіне? Чаму да Беларусі так і не даехалі 150 тысяч пакістанскіх работнікаў і што адбываецца на беларускім рынку працы? Які ўплыў на эканоміку аказваюць санкцыі і ці не застануцца беларусы ў наступным годзе без яблыкаў і бульбы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 13:00.