Дзеці святла. Павел Севярынец запісаў першы зварот пасля 5,5 гадоў за кратамі

Павел Севярынец

Павел Севярынец / t.me/seviarynets

Павел Севярынец запісаў зварот першы пасля 5,5 гадоў за кратамі і вызвалення 13 снежня 2025 года. Гэтае відэа стала першым постам у яго новым асабістым тэлеграм-канале.

Былы палітвязень, распавёў, што агулам правёў у лукашэнкаўскіх засценках ужо каля 11 гадоў. Пра апошняе зняволенне ён выказаўся лаканічна: "Размаўляў увесь час па-беларуску. Прашэнне пра памілаванне не падпісваў. Віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю тых, хто гэта зрабіў".

Таксама Павел Севярынец прачытаў верш. Вось яго першыя радкі:

Мы, беларусы як дзеці,
Прывыклі не памятаць зла,
Святлей за усіх на свеце, 
Бо мы дзеці святла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.