Каля 20 экс-палітвязняў адправіліся праз Польшчу ў Літву

Аўтобус з экс-палітвязнямі па дарозе з Польшчы ў Літву

Аўтобус з экс-палітвязнямі па дарозе з Польшчы ў Літву / Офіс Святланы Ціханоўскай

Каля 20 вызваленых палітвязняў адправіліся праз Польшчу ў Літву. Сярод іх Павел Севярынец і Уладзь Лабковіч. Прыбыццё аўтобуса ў Вільню чакаецца ў 12:15.

Паведамляецца, што аўтобус перасёк ужо мяжу паміж Польшчай і Літвой.

13 снежня 109 беларускіх палітвязняў былі вывезеныя з Беларусі ва Украіну ў рамках дамоўленасці рэжыму Лукашэнкі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Зранку 18 снежня іх прывезлі ў Варшаву, дзе засталіся каля 90 чалавек. Астатнія паехалі ў Літву.

Каля 20 экс-палітвязняў адправіліся праз Польшчу ў Літву
Павел Севярынец / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.