На сколькі за пяць гадоў у Беларусі падаражэлі мандарыны і шампанскае

Абавязковыя атрыбуты навагодняга стала беларусаў

Абавязковыя атрыбуты навагодняга стала беларусаў / pixabay.com

У Беларусі за пяць гадоў цытрусавыя (у тым ліку і мандарыны) падаражэлі на 92%, а ігрыстае віно — амаль на 70%. Такія лічбы прыводзіць праект "Вашы грошы" са спасылкай на даныя Белстата.

Калі параўнаць са снежнем 2021 года, то сярэдняя цана цытрусавых вырасла з 4,07 да 7,81 рубля ў лістападзе 2025 года. Ігрыстае — з 12,32 да 20,89 рубля.

За год дынаміка росту цэн наступная: цытрусавыя выраслі з 7,25 рубля ў снежні 2024 года да 7,81 рубля ў лістападзе 2025 года. Ігрыстае за той жа час падаражэла з 18,03 да 20,89 рубля.

На сколько за пять лет в Беларуси подорожали мандарины и шампанское

Асабліва кідаецца ў вочы розніца ў рэгіёнах. Ігрыстае віно за пяць гадоў у Мінскай вобласці падаражэла на 37%, а ў Віцебскай — на 106%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.