Гадавая інфляцыя ў лістападзе паскорылася — Белстат

Прадукты, ілюстрацыйнае фота

Прадукты, ілюстрацыйнае фота

У лістападзе ў Беларусі павялічылася гадавая інфляцыя. Яна вырасла да 7%, а за месяц да таго была роўная 6,9%.

У лістападзе Белстат зафіксаваў інфляцыю на ўзроўні 0,4% у параўнанні з кастрычнікам. На 0,8% выраслі за лістапада цэны на харчовыя тавары, на 0,02% — на нехарчовыя, а платныя паслугі падаражэлі на 0,1%.

Цэны на прадукты ў лістападзе выраслі ў параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года на 9,9% (месяцам раней — 9,8%), на нехарчовыя тавары — на 2,6% (было 2,5%), а на платныя паслугі — на 7,7% (было 7,6%).

Сёлета інфляцыя за 11 месяцаў склала 6,5%. Найбольш падаражэлі за гэты час харчовыя тавары — на 8,5%.

Раней улады прагназавалі інфляцыю на 2025 год на ўзроўні да 5%. Аднак ужо ў другой палове года прызналі, што ўтрымаць інфляцыю ў прагнозных рамках не ўдасца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.