У Беларусі адмянілі рэгуляванне цэн на соль і запалкі

Запалкі, ілюстрацыйнае фота

Запалкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Савет міністраў скараціў спіс тавараў, на якія дзяржава рэгулюе спажывецкія цэны, вызначаючы гранічныя надбаўкі. Урадавая пастанова №701 ад 3 снежня апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад выключыў з пераліку рэгуляваных тавараў наступныя:
харчовую соль, за выключэннем марской і гімалайскай,
спіртавы воцат,
харчовую соду,
купальныя касцюмы,
гумавы абутак,
махровы ручнік,
мясасечкі і блендары,
фены для валасоў,
цвёрдае гаспадарчае мыла,
запалкі.

Спіс тавараў, на якія дзяржава рэгулюе цэны, знізіўся з 211 да 199.

Раней паведамлялася, што гэтая пастанова таксама ўводзіць узмоцнены кантроль за ростам цэн на гуркі і памідоры. Яны не павінны даражэць больш як на 0,3% у месяц. Большае падаражанне трэба абгрунтоўваць перад камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.