Стала вядома, як моцна выраслі кошты ў Беларусі з пачатку года

У краме

У краме / sb.by

Інфляцыя працягвае расці ў Беларусі. За кастрычнік цэны ў краіне ў сярэднім выраслі на 6,09% у параўнанні з снежнем мінулага года.

Хутчэй за ўсё растуць цэны на прадукты харчавання і напоі — на 7,72% з пачатку года. Інфляцыя на платныя паслугі вырасла на 7,53%, у многім дзякуючы павелічэнню тарыфаў паслуг ЖКГ.

Неспажывецкія тавары ў сярэднім дабавілі з мінулага снежня 2,77%.

Лідар па росце цэн — Гродзенская вобласць. Толькі прадукты харчавання тут за год дабавілі 8,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.