З 1 студзеня падаражэла электронная чарга на мяжы
Чарга на беларуска-польскай мяжы / Мост. Медыя
З 1 студзеня падаражэла электронная чарга на мяжы. Гэта звязана з павелічэннем базавай велічыні — летась яна складала 42 рублі, цяпер — 45.
Найбольш адчуе перамену камерцыйны транспарт: для цяжкавікоў і аўтобусаў рэгістрацыя будзе каштаваць 1,5 базавых (раней была адна базавая) — то бок, 67,5 рублёў.
Аўтамабілісты і матацыклісты, якія не браніравалі дату выезду раней, заплацяць 22,5 рублі (тут таксама вырас тарыф з 0,3 до 0,5 базавых).
Для тых, хто плануе персячэнне мяжы загадзя, устаноўлена асобная плата. Такі варыянт вам абыдзецца ў 15,5 базавых — ці 697,5 рублёў за кожнае аўто.