Літоўскія мытнікі знайшлі ў беларускім аўтобусе 2,5 тыс. пачак цыгарэт

Цыгарэты, фота ілюстрацыйнае

Цыгарэты, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

Супрацоўнікі літоўскай мытні знайшлі ў аўтобусе, які ехаў з Беларусі, 2,5 тыс. пачак цыгарэт на суму больш за 12 тыс. еўра.

Паводле звестак мытнікаў, кіроўцы аўтобуса Yutong заявілі, што не перавозяць нічога забароненага. Але супрацоўнікі службы ўсё ж вырашылі правесці агляд транспартнага сродку.

"У агульнай складанасці супрацоўнікі мытні выявілі 2,5 тысячы пачак цыгарэт NZ Gold на суму 12 375 еўра. Абодва кіроўцы аўтобуса былі затрыманыя", — гаворыцца ў заяве мытнай службы.

Пазней іх вызвалілі з-пад варты, але канфіскавалі дакументы і ўзялі пісьмовае абавязацельства не пакідаць месца жыхарства. Пачата дасудовае расследаванне па справе аб кантрабандзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.