У ЗША федэральны агент другі раз за месяц застрэліў чалавека
Забіты ў ЗША Алекс Прэці / public domain
У амерыканскім Мінеапалісе федэральныя агенты другі раз за месяц застрэлілі чалавека. Забіты — 37-гадовы жыхар горада Алекс Прэці, які быў грамадзянінам ЗША, працаваў медбратам, меў законнае права на валоданне зброяй і не меў судзімасці.
Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША заявіла, што агонь па мужчыне адкрылі агенты памежнай службы ICE нібыта ў рамках самаабароны. Яны сцвярджаюць, што мужчына наблізіўся да іх з пісталетам.
Відавочцы, мясцовыя чыноўнікі і сям’я ахвяры аспрэчылі гэтую версію, піша BBC. Яны кажуць, што ў руцэ Прэці быў тэлефон, а не зброя.
Раней Трамп аб'явіў аб намерах радыкальна ўзмацніць барацьбу з нелегальнай іміграцыяй, аднак рэйды агентаў ICE yжо выклікалі пратэсты і судовыя пазовы праз гвалтоўныя метады.