"Навошта трымаць мяне тут?" Беларускую актывістку могуць дэпартаваць з ЗША

Беларускую актывістку могуць дэпартаваць з ЗША

Беларускую актывістку могуць дэпартаваць з ЗША / Euroradio

Беларуска, якая з 2017 года легальна пражывала ў ЗША, апынулася ў цэнтры ўтрымання (detention center — месца ўтрымання нелегальных мігрантаў) і цяпер можа быць дэпартавана з краіны.

Еўрарадыё пагутарыла з ёй пра жыццё ў ЗША, затрыманне, умовы ўтрымання і магчымыя наступствы. Мы размаўлялі з дзяўчынай праз яе мужа: яна была на сувязі па тэлефоне, а ён перадаваў яе словы праз мэсенджар.

"Я заўсёды была законапаслухмянай, сумленна плаціла падаткі і ні разу не парушала закон"

Вераніка К. прыехала ў ЗША ў 2017 годзе як турыстка, але вырашыла застацца, бо ёй вельмі спадабалася краіна, а вяртацца ў Беларусь было небяспечна.

— У Мінску я выкладала англійскую мову ў Ліцэі БДУ, і пры гэтым заўсёды падтрымлівала апазіцыю: распаўсюджвала сярод студэнтаў ідэі свабоды і дэмакратыі. Мая сям’я таксама пацярпела ад рэжыму Лукашэнкі: дзядзька і хросны бацька, Аляксандр К., быў застрэлены пры загадкавых абставінах, працуючы ў КДБ. Мой брат і былы муж сядзелі ў турме, дзе іх збівалі за ўдзел у апазіцыйных акцыях. Гэтыя рэпрэсіі паказалі, што небяспека пагражае ўсёй сям’і.

У Амерыцы Вераніка адчула, што можа жыць і гаварыць вольна. У Нью-Ёрку ўдзельнічала ў акцыях салідарнасці з Беларуссю, пасля пераехала ў Флорыду — і працягнула сваю актыўнасць.

— У 2017 годзе я стала сябрам Belarusian American Association (BAZA), удзельнічала ў мітынгах і акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года, аказвала фінансавую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій.

Як і ў Беларусі, у ЗША яна выкладала англійскую мову.

— Я скончыла ўніверсітэт у Нью-Ёрку, атрымала мясцовы дыплом і ступень магістра. Гэта дазволіла зноў выкладаць — ужо ў ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.