Дэпартацыі пасля выступу Каржа: дыяспара пад ціскам, палітвязні без надзеі? Эфір

Зміцер Гурневіч / fecebook.com
Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве меў стаць вялікай музычнай падзеяй, але ператварыўся ў гучны сацыяльна-палітычны скандал апошніх дзён. Масавыя затрыманні, рызыка дэпартацый, абразлівая сімволіка, праблемы з інтэграцыяй — усё гэта выклікала гарачыя дыскусіі ў Польшчы, Беларусі і Украіне. Для дыяспары гэта не проста “канфлікт вакол артыста”, а сур’ёзны выклік — як заставацца разам, не губляць салідарнасці і абараняць сваіх у складаных умовах?
У той жа час унутры краіны за кратамі застаюцца тысячы палітычных зняволеных. І пытанне гучыць востра: як беларуская дыяспара можа сумяшчаць клопат пра сябе з барацьбой за тых, хто застаўся ў Беларусі? Ці ёсць у яе рэсурс і інструменты ўплываць на міжнародны парадак дня, каб тэма палітвязняў і будучыні Беларусі не знікла з сусветных навінаў?
Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з журналістам Радыё Свабода Змітром Гурневічам.
Асобна паразмаўляем пра тое, ці ёсць сэнс у прапановах некаторых з’ехаўшых медыйных беларусаў: мяняць сябе на тых, хто ўжо за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.