На сераду ў Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота

Галалёдзіца, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 25 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам прагназуюцца невялікія ападкі — снег, мокры снег, уначы ў асобных раёнах — з дажджом. Уначы і зранку месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У сувязі з галалёдзіцай сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — паўночны ад слабога да ўмеранага.

Уначы тэрмометры пакажуць 0...-6 градусаў. Удзень прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла.

У чацвер, 26 лютага, уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях паветра чакаецца да 16 градусаў марозу. Удзень будзе -4...+3 градусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.