Ад маладзечанскага фермера ўцяклі працоўныя мігранты

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота

Міліцыя, ілюстрацыйнае фота / БелТА

Два працоўныя мігранты ўцяклі ад фермера, але іх знайшла міліцыя. Пра гэта расказалі ва УУС Мінаблвыканкама.

17 лютага наймальнік звярнуўся да сілавікоў з заявай пра знікненне двух мігрантаў, якія прыбылі ў Беларусь для працы на фермерскай гаспадарцы. Яны пакінулі месца пражывання ў невядомым кірунку.

Міліцыянты Маладзечанскага РАУС разам з калегамі з абласнога ўпраўлення знайшлі замежнікаў на працягу сутак. Паведамляецца, што тыя планавалі незаконна перайсці беларускую мяжу, каб трапіць у Еўрасаюз.

Разбіральніцтва пра высылку мігрантаў з Беларусі міліцыянты правялі публічна — "у прысутнасці больш як дзясятка замежнікаў, якія прыбылі ў краіну для навучання і ажыццяўлення працоўнай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.