Віцебская міліцыя перашкодзіла шры-ланкійцам святкаваць Новы год без санкцыі

Шры-ланкійцы ў Віцебску

Шры-ланкійцы ў Віцебску / vsmu.by

У несанкцыяваныя масавыя мерапрыемствы віцебская міліцыя залічыла святкаванне Новага года. Пра гэта гаворыцца ў міліцэйскай справаздачы, якую атрымала арганізацыя былых сілавікоў BELPOL.

Гэта ўнутраны міліцэйскі дакумент пра статыстыку злачыннасці ў Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. У ім паведамляецца, што колькасць несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у вобласці за год знізілася з 204 (столькі было ў 2024-м) да 58.

Пры гэтым колькасць удзельнікаў такіх акцый вырасла з 204 да 357 чалавек.

"За кошт правядзення несанкцыянаванага культурна-відовішчнага мерапрыемства па святкаванні Новага года грамадзянамі Шры-Ланкі, у якім прынялі ўдзел каля 300 чалавек", — растлумачылі ў міліцыі.

Дарэчы, з той жа міліцэйскай статыстыкі за 2024 год вынікае, што ў кожным з 204 несанкцыянаваных "масавых" мерапрыемстваў удзельнічала па адным чалавеку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.