Яшчэ адна балканская краіна сёлета можа ўвесці візы для беларусаў

Пляж у Чарнагорыі, ілюстрацыйнае фота

Пляж у Чарнагорыі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Чарнагорыя ўжо сёлета можа ўвесці візы для грамадзянаў Беларусі.

Гэтая балканская краіна завяршае перамовы пра далучэнне да Еўрасаюза. Адпаведна, яна мусіць "выраўняць" сваю візавую палітыку з агульнаеўрапейскай.

Для беларусаў гэта азначае адмену бязвізавага рэжыму, які дзейнічаў з 1999 года (з перапынкам у канцы 2000-х — пачатку 2010-х). Цяпер Чарнагорыя дамаўляецца з кампаніяй VFS Global, каб чарнагорскія візы рабіліся ў яе візавых цэнтрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.