Беларусы ў сацсетках масава пішуць пра выклік на вайсковыя зборы

Вайсковыя зборы, ілюстрацыйнае фота

Вайсковыя зборы, ілюстрацыйнае фота / t.me/modmilby/

У сярэдзіне лютага беларусам пачалі прыходзіць позвы з выклікам на вайсковыя зборы. Шмат рэзервістаў выклікаюць з Гродзенскай вобласці, што мяжуе з Польшчай і Літвой.

Ёсць выпадкі, калі позвы прыйшлі бацькам са шматдзетных сем'яў і тым, у каго цяжарныя жонкі. Шмат каго абавязваюць з'явіцца ў ваенкамаце ўжо на наступны дзень пасля атрымання дакумента. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў сацсетках: найбольш скардзяцца жонкі выкліканых вайсковаабавязаных.

Апошні месяц Лукашэнка праводзіць "раптоўную праверку боегатоўнасці" ў розных вайсковых часцях. Праверка войскаў пачалася 16 студзеня.

Беларусы ў сацсетках масава пішуць пра выклік на вайсковыя зборы
Позва на вайсковыя зборы / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.