Мінабароны не перадасць Дзяржатамнагляду даныя пра засакрэчаныя крыніцы радыяцыі
Радыяцыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Міністэрства абароны не будзе перадаваць Дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) падрабязныя звесткі пра засакрэчаныя крыніцы радыяцыі. Гэта вынікае з пастановы ваеннага ведамства №20 ад 22 верасня 2025 года, заўважыла выданне "Позірк". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале праз чатыры з паловай месяцы пасля падпісання — 11 лютага 2026 года.
У адным з пунктаў пастановы гаворыцца, што такія даныя будуць перадавацца ў Дзяржатамнагляд у выглядзе "агульнай колькасці ўсіх КІВ з указаннем тыпаў КІВ, іх колькасці, актыўнасці, радыенукліду".
Пад КІВ (крыніцы іянізавальнага выпраменьвання) маюцца на ўвазе радыеактыўныя рэчывы або радыяцыйныя прылады, што ўваходзяць у склад узораў узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў.
Згодна з дакументам, адміністраваць сістэму ўліку і кантролю будуць службовыя асобы ўпраўлення радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і экалогіі Генштаба Узброеных сіл праз 106-ы разлікова-аналітычны цэнтр войскаў РХБ-абароны.
Улік і кантроль КІВ, як гаворыцца ў дакуменце, вядуцца для "нагляду за абыходжаннем" з імі, забеспячэння іх захаванасці, выяўлення страты або крадзяжу, прадухілення несанкцыянаванага