Спецыяльныя вучэнні АДКБ адбудуцца ў Беларусі ў 2026 годзе
Вучэнні АДКБ у Беларусі
У Беларусі ў наступным годзе пройдзе спецыяльнае вучэнне АДКБ "Бар’ер‑2026". Пра гэта расказаў тэлеканалу "ВоенТВ" начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА) Узброеных сіл Беларусі Вячаслаў Старкоў.
"Працягнецца практыка сумеснага выканання задач па ліквідацыі біялагічных пагроз у інтарэсах калектыўных міратворчых сіл АДКБ", — сказаў Старкоў.
Папярэднія вучэнні "Бар’ер‑2025" праходзілі на тэрыторыі Таджыкістана на палігоне Фахрабад. У іх удзельнічала падраздзяленне восьмай брыгады РХБА беларускай арміі. У вучэннях бралі ўдзел каля 1,5 тыс. вайскоўцаў і больш за 200 адзінак вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.