Беларусь гатовая паслаць ва Украіну сваіх міратворцаў

Вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота

Вайскоўцы, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Пры неабходнасці беларускія міратворцы гатовыя размясціцца ва Украіне. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў прадстаўнік камандавання Сіл спецыяльных аперацый Аляксей Скабей.

Ён падкрэсліў, што дапамогу беларускія вайскоўцы гатовыя аказаць "па просьбе двух бакоў".

"Тут усё, як той казаў, залежыць ад не толькі нас адных. Гэта значыць будзе залежаць ад таго, як бакі паміж сабой будуць прымаць рашэнні. Калі яны хочуць, каб гэта было пад эгідай ААН, то неабходна звярнуцца ў дадзеную арганізацыю. Далей будзе вызначацца, якія гэта будуць краіны. Усё павінна быць па ўзаемным рашэнні", — сказаў Скабей.

Вельмі сумнеўна, аднак, каб украінцы пагадзіліся на міратворчы кантынгент з Беларусі, якая стала адным з плацдармаў нападу на іх. Апошнім часам афіцыйны Кіеў некалькі разоў заяўляў, што нават перамовы з Расіяй не могуць адбывацца ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.