У адным з раёнаў Беларусі праз маразы адмянілі заняткі ў школах

Школа, ілюстрацыйнае фота

Школа, ілюстрацыйнае фота / nashkraj.by

У Пружанскім раёне Брэстчыны праз моцныя маразы прыпынілі заняткі ў школах. Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Наталля Каліноўская.

Чыноўніца нагадала, што такія рашэнні могуць прымаць мясцовыя органы ўлады.

"Цяпер для нас самае галоўнае, каб дзеці былі здаровыя і знаходзіліся ў бяспецы незалежна ад таго, засталося дзіця дома ці наведвае ўстанову адукацыі. Толькі ў Пружанскім раёне прынята рашэнне райвыканкамам прыпыніць навучальныя заняткі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі", — цытуе яе словы БЕЛТА.

Дарэчы, заняткі ў Пружанскім раёне прыпынілі толькі ў школах. Дзіцячыя садкі працягваюць працу.

Вядома таксама, што ў Гомельскай вобласці ў 15 раёнах адмянілі падвоз дзяцей з сельскіх населеных пунктаў у школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.