Літоўска-беларускую мяжу наведаў міністр замежных спраў Партугаліі
Партугальскі міністр абароны на мяжы Літвы і Беларусі / vsat.lrv.lt
16 лютага на беларуска-літоўскую мяжу прыбыў міністр замежных спраў Партугаліі Паўлу Ранжэл. Ён наведвае Літву з афіцыйным візітам.
Як паведамляе прэс-служба літоўскіх памежнікаў, суправаджаў госця намеснік камандуючага Данатас Шкарнуліс.
Партугальскаму міністру расказалі пра дзейнасць літоўскіх памежнікаў, пагрозы на знешняй мяжы Еўрасаюза. Ён агледзеў фізічны бар'ер на мяжы з Беларуссю.
Паведамляецца, што Партугалія рэгулярна патрулюе паветраную прастору над Балтыкай. А ў рамках праграмы Assurance Measures NATO партугалія адпраўляе ў Літву сваіх марскіх пехацінцаў, якія ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях.