У Вялікабрытаніі арыштавалі былога прынца Эндру
Былы прынц Эндру / Max Mumby / Indigo / Getty Images
У Вялікабрытаніі арыштаваны брат караля Карла III Эндру Маўнтбетэн-Віндзар. Яму інкрымінуюць злоўжыванні ў той час, калі ён займаў афіцыйныя пасады, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Раней кароль пазбавіў прынца Эндру ўсіх тытулаў за сувязь са скандальным амерыканскім бізнесоўцам Джэфры Эпштэйнам.
Брытанская паліцыя разглядае скаргу, у якой гаворыцца, быццам былы прынц перадаваў Эпштэйну канфідэнцыйныя матэрыялы.
З дакументаў па справе Эпштэйна, апублікаваных у ЗША, вынікала, што Эндру перадаваў яму справаздачы пра свае паездкі ў Сінгапур, Ганконг і В'етнам, а таксама дзяліўся канфідэнцыйнымі дэталямі пра магчымасці для інвестыцый.
Сам Эндру неаднаразова адпрэчваў усе выстаўленыя абвінавачванні. Ён настойвае, што не рабіў ніякіх супрацьзаконных дзеянняў.
Дарэчы, у чацвер Эндру споўнілася 66 гадоў.