Для мінскіх школьнікаў адкрылі "Бяспечную прастору" — з турмой

Выстава "Бяспечная прастора"

Выстава "Бяспечная прастора" / Мінск-Навіны

Для школьнікаў адкрылі выставу з імітацыяй турмы. Выстава з назвай "Бяспечная прастора" дзейнічае ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Асноўнай мэтай выставы начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама Кірыл Бяркозаў назвае навучанне дзяцей бяспечным паводзінам у сетцы. Выстава павінна зберагчы іх ад удзелу ў кіберзлачынствах, незаконным абарачэнні наркотыкаў і злачынствах супраць палавой свабоды непаўналетніх, пішуць "Мінск-Навіны".

У імітаванай турэмнай камеры школьнікам прапануюць пазнаёміцца з гісторыяй асуджаных падлеткаў. Гэта 17-гадовыя дзяўчына і хлопец, асуджаныя на працяглыя тэрміны за збыт наркотыкаў.

"У фармаце "жывога эфіру" яны апавядаюць, як былі ўцягнутыя ў злачынную дзейнасць, страцілі свабоду і ўжо ў месцах пазбаўлення волі пераасэнсавалі сваё жыццё", — тлумачыць Бяркозаў.

Для мінскіх школьнікаў адкрылі "Бяспечную прастору" — з турмой
Выстава "Бяспечная прастора" / Мінск-Навіны
Для мінскіх школьнікаў адкрылі "Бяспечную прастору" — з турмой
Выстава "Бяспечная прастора" / Мінск-Навіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.