У пятніцу ў Беларусі будзе воблачна, пераважна без ападкаў
Зіма, ілюстрацыйнае фота / t.me/kalinkovichi_news_official/
У пятніцу, 20 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы ў многіх раёнах пройдзе невялікі снег, днём будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-13 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях чакаецца 14-17 градусаў марозу. Удзень прагназуецца -2...-8 градусаў.
У суботу, 21 лютага, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-16 градусаў марозу, месцамі будзе да -20 градусаў. Удзень чакаецца ад 0 да 6 градусаў са знакам "мінус".