Хмарнае надвор'е і ападкі прагназуюць на чацвер па Беларусі
Зіма, ілюстрацыйнае фота / Reuters
У чацвер, 12 лютага, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы месцамі па поўначы краіны чакаецца моцны снег. У асобных раёнах будуць туман, слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы — ад слабога да ўмеранага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 5 градусаў марозу па ўсходзе да 1 градуса цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень тэрмометры пакажуць -1...+4 градусы.
13 лютага захаваецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2 градусы, па поўначы Беларусі будзе да 9 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 2 градусаў марозу да 5 градусаў цяпла, па поўначы краіны будзе 3-4 градусы са знакам "мінус".