У аўторак у Беларусі будзе да +5 градусаў
Зіма, ілюстрацыйнае фота
У аўторак, 24 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу, снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных кірункаў слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 5 градусаў марозу па поўначы да 3 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе. Удзень прагназуецца -1...+5 градусаў.
У сераду, 25 лютага, чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, удзень па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах будзе слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, па поўначы краіны чакаецца да 9 градусаў марозу. Удзень тэрмометры пакажуць -5...+2 градусы.