"Ой, няшчаснага затрымалі". Як беларус трапіў у лагер для бежанцаў у Польшчы

Як беларус трапіў у лагер для бежанцаў у Польшчы

Як беларус трапіў у лагер для бежанцаў у Польшчы / Euroradio

Беларуса змясцілі ў закрыты лагер для ўцекачоў і пазбавілі сродкаў камунікацыі пасля таго, як ён прыляцеў з Грузіі ў Польшчу без візы. Ён хацеў падацца тут на міжнародную абарону. Пра гэта паведамілі актывісты беларускай дыяспары Вроцлава.

Еўрарадыё звязалася з Алегам (імя змененае) і пагаварыла пра спробы зрабіць візу, затрыманне ў аэрапорце і пра закрыты лагер для ўцекачоў у Бялай-Падлясцы.

"Выбраў варыянт ляцець у Польшчу без візы"

У 2022 годзе Алег з'ехаў з Беларусі ў Грузію па палітычных прычынах і жыў там да нядаўніх часоў.

Паколькі атрымаць прытулак беларусам у Грузіі фактычна немагчыма, Алег адразу па прыездзе пісаў лісты ў польскае, нямецкае і французскае консульства — прасіў візу. Але нідзе не атрымліваў выразнага адказу.

— Мне адказвалі, што мы гэта вырашым, што будзе фідбэк…

Потым пісаў у польскі МЗС, але на кантакт са мной так і не выйшлі. Я яшчэ доўга абіваў парог польскага консульства, быў у іх не менш за пяць разоў.

Тэрмін дзяння пашпарта заканчваўся, яны прапанавалі здаць яго ў беларускае консульства і атрымаць дазвол на выезд. І тады, магчыма, яны паставілі б мне візу.

Мяне вельмі збянтэжыла слова"магчыма". Што значыць "магчыма"? У мяне ёсць дзеючы пашпарт, мне яго добраахвотна аддаць і спадзявацца на волю нейкага выпадку або ласку консула? Які мяне адфутбольваў некалькі разоў.

Таму я выбраў варыянт ляцець у Польшчу без візы.

“А калі ён падарожнік, то чаму ў Індыі не папросіць?”

Да канца дзеяння пашпарта заставалася паўгода. План Алега быў такі: прыляцець у Варшаву і ў аэрапорце прасіць міжнародную абарону.

— Прылятаю, падыходжу да памежнікаў, тлумачу сітуацыю. Яны вельмі ветліва адводзяць мяне кудысьці ў бок, нейкі час сяджу. Потым мяне заводзяць у пакойчык і ўсё адбіраюць. З тых часоў я свайго тэлефона і планшэта не бачыў. Мне не далі зрабіць ні тэлефоннага званка, ні кантакты нейкія перапісаць, проста пачалі працэдуру афармлення.

“Ой, несчастного задержали”. Как белорус попал в лагерь для беженцев в Польше
Па прылёце з Грузіі Алега затрымалі / Euroradio
“Ой, несчастного задержали”. Как белорус попал в лагерь для беженцев в Польше
Галоўная складанасць лагера для бежанцаў — інфармацыйная блакада / Euroradio

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.