Беларуска стала ахвярай міграцыйнай палітыкі Трампа

Вераніка Казлоўская да і падчас зняволення ў міграцыйным лагеры 

Вераніка Казлоўская да і падчас зняволення ў міграцыйным лагеры  / Калаж Еўрарадыё

Беларуска стала ахвярай міграцыйнай палітыкі Дональда Трампа. Выкладчыца Вераніка К. ужо 2,5 месяцы знаходзіцца ў цэнтры ўтрымання мігрантаў у штаце Нью-Мексіка.

Знаёмыя жанчыны кажуць, што яе справа фактычна не рухаецца. На волі ў Веранікі застаўся муж Роланд і сын, які толькі-толькі нарадзіўся.

Вераніка К. прыехала ў ЗША з Беларусі і легальна жыве там з 2017 года, маючы статус прытулку ў чаканні. Яна скончыла каледж у Нью-Ёрку і працавала настаўніцай. У яе ёсць дзейныя дакументы: дазвол на працу і пасведчанне асобы.

Але 18 траўня яе затрымалі агенты ICE — міграцыйнай паліцыі ЗША. Спачатку Вераніку ўтрымлівалі ў іміграцыйным цэнтры ў Флорыдзе. 26 траўня яе перавялі ў лагер для мігрантаў у Нью-Мексіка, дзе яна застаецца і дагэтуль.

"У гэтым цэнтры ўтрымліваюцца дзясяткі людзей, — расказвае муж беларускі. — Шмат хто з іх такі ж, як Вераніка, — не парушыў ніякіх законаў. Некаторых затрымалі пасля сумоўя аб атрыманні прытулку, некаторых пасля шлюбнага інтэрв'ю, некаторых адразу пасля з'яўлення ў судзе.

Людзі ў шоку. Яны жылі сумленна і выконвалі правілы. Але сёння гэтага недастаткова".

Сям’я Веранікі просіць пра дапамогу. Даведацца пра дэталі справы і заданаціць можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.