З 1 лютага вырасце памер субсідыі на ўласную справу

Безпрацоўныя на ярмарцы вакансій

Безпрацоўныя на ярмарцы вакансій / LookByMedia

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі абвясціла аб павелічэнні дзяржаўнай субсідыі на адкрыццё ўласнай справы. У асобных выпадках сума можа дасягаць да 10 000 рублёў. Павышэнне ўступіць у сілу з 1 лютага 2026 года.

Якія будуць новыя памеры субсідый:

  • 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму (БПМ) — у гарадах (па 30 красавіка 2026 года — 5 466,56 рубля);

  • 15 БПМ — у малых гарадах і раёнах з высокай напружанасцю на рынку працы, а таксама ў сельскіх населеных пунктах (па 30 красавіка 2026 года — 7 454,4 рубля);

  • 20 БПМ — пры арганізацыі беспрацоўнымі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак (па 30 красавіка 2026 года — 9 939,2 рубля).

Якія ўмовы прадастаўлення субсідыі:

  • быць зарэгістраваным як беспрацоўны ў службе занятасці;

  • быць старэйшым за 18 гадоў;

  • напісаць заяву ў службу занятасці і падаць бізнес-план (спецыялісты могуць дапамагчы з яго падрыхтоўкай).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.