Польскія ўлады адмянілі забарону на ўезд у краіну для Машэнскага
Аляксандр Машэнскі
Польскія ўлады адмянілі забарону на ўезд у краіну Аляксандру Машэнскаму, заўважыў беларускі журналіст Вадзім Сяховіч.
Польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі выключыла са сваёй пастановы ў адносінах да беларускага бізнесмена пункт пра забарону яго знаходжання на тэрыторыі краіны.
Рашэнне аб забароне было прынята ў ліпені гэтага года. Аднак нацыянальны акт уступіў у супярэчнасць з наднацыянальным заканадаўствам Еўрапейскага Саюза. Аказалася, што ў Машэнскага ёсць грамадзянства Кіпра. Таму яго немагчыма ўключыць у спіс замежнікаў, чые знаходжанне ў Польшчы непажаданае. Таксама дадзеныя Машэнскага нельга перадаць у Шэнгенскую інфармацыйную сістэму, каб у далейшым яму адмаўлялі ва ўездзе ў Польшчу.
Аднак іншыя прынятыя ў адносінах да беларуса рашэнні працягваюць дзейнічаць. Яго сродкі і эканамічныя рэсурсы ў Польшчы замарожаныя. Таксама ў пастанове міністэрства адзначаецца, што калі Варшава палічаць дзейнасць Машэнскага "пагрозай нацыянальнай абароне і бяспецы", яго дэпартуюць і забараняць уезд у Шэнгенскую зону на 5 гадоў.