Жанчынам складаней пераадолець беспрацоўе, чым мужчынам

Праца, фота ілюстрацыйнае

Праца, фота ілюстрацыйнае / pexels.com

Беспрацоўныя мужчыны хутчэй вяртаюцца на рынак працы, чым беспрацоўныя жанчыны, вынікае з аналізу аўтараў тэлеграм-канала "Вашы грошы".

За апошнія гады доля жанчын сярод беспрацоўных вырасла з 35% да 44%, а доля мужчын знізілася з 64% да 55%.

"Гэта тэндэнцыя сведчыць пра тое, што механізмы вяртання на рынак працы працуюць нераўнамерна", — пішуць эксперты праекта.

Мужчыны часцей знаходзяць працу ў вытворчых і тэхнічных сектарах, дзе адкрыта больш вакансій у параўнанні з іншымі сектарамі эканомікі. У выніку беспрацоўе становіцца менш масавым, але больш "жаночым", рэзюмуюць аўтары праекта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.