На першых таргах 2026 года курс долара вырас адразу на 4 капейкі
Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
На таргах 5 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара павялічыўся адразу на 4 капейкі і паказаў максімум за апошнія два з паловай тыдні.
Здзелак па еўра не было, а курс расійскага рубля апусціўся да мінімуму больш чым за два тыдні.
Вынікі валютных таргоў 5 студзеня:
Долары ЗША: 2,9444 (+0,0417 / +1,44%);
Еўра: 3,4650 (здзелак не было);
Расійскі рубель: 3,6725 9-0,0333 / -0,90%);
Кітайскі юань: 4,2004 (+0,0588 / +1,42%).
Курсы валют 5 студзеня / banki24.by