“Перамена месцаў”: што будзе калі суддзя і беспрацоўная памяняюцца целамі…

Югася Каляда
Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў “кароткі спіс” літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У першым выпуску сумеснага стрыму Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы”. На чарзе — сустрэча з пісьменніцай Югасяй Калядой і яе творам “Перамена месцаў”. Запрашаем!
Як нарадзіўся сюжэт твора і пры чым тут беларускія пратэсты 2020 года? Як знайсці пазітыўную логіку ў падзеях, якія мы перажываем, і пабачыць надзею ў канцы нашага беларускага тунэлю? Як эміграцыя ўплывае на творчасць аўтаркі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца Югася Каляда ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.