У Мінску вызначылі, каму найперш дадуць арэнднае жыллё

Жыллё, ілюстрацыйнае фота

Жыллё, ілюстрацыйнае фота

Мінгарвыканкам зацвердзіў пералік прафесій, прадстаўнікі якіх могуць у першую чаргу прэтэндаваць на арэнднае жыллё ў 2026 годзе.

Агулам у спісе восем прафесій. Сярод службоўцаў гэта інжынер-праграміст і спецыяліст па арганізацыі закупак. У спіс рабочых спецыяльнасцяў увайшлі кіроўца тралейбуса, манцёр шляху, кухар, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, электрагазазваршчык і электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак.

Права на арэнднае жыллё даецца па хадайніцтвах працадаўцаў з ліку дзяржорганаў і арганізацый. Раённыя і гарадскія выканкамы будуць складаць спісы запатрабаваных спецыялістаў для сваіх рэгіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.