У Мінску на жылых дамах усталююць больш за 20 000 відэакамер. Навошта?
У сталіцы будзе рэалізаваны новы маштабны праект / pixabay.com
Улады Мінска хочуць усталяваць на жылых дамах у 2026 годзе больш за 20 000 відэакамер, распавяла дырэктар прадпрыемства ДУ “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” Марына Толсцік.
Паводле яе слоў, гэты маштабны праект закране дамы, дзе ЖКГ з’яўляецца ўпаўнаважанай асобай. З дапамогай камер можна будзе пацвердзіць выкананне работ камунальнымі службамі і іх якасць.
У дадзены час вядзецца абследаванне жылых дамоў на прадмет магчымасці ўсталявання відэакамер.