Паміж рэвалюцыяй, дэградацыяй, круглым сталом і фуршэтам — эфір з Усавым

Павел Усаў

Павел Усаў

Пакуль у Іране пратэстоўцы спрабуюць прымусіць рэжым аятол сысці, у беларускіх дэмсіл іншае змаганне: разабрацца, каго куды запрасілі, а калі не запрасілі, то па якой прычыне. У Беларусі ў гэты ж час працягваюцца рэпрэсіі, агучваюцца ўсё новыя прысуды, а лукашэнкаўскі міністр інфармацыі здзекліва заяўляе ў адказ на пытанні пра адсутнасць беларускамоўных праграм на тэлебачанні, што не бачыць патрэбы нешта змяняць.

Ці ёсць шанцы на перамогу ў іранскіх пратэстоўцаў і чым сітуацыя ў Іране адрозніваецца ад беларускіх пратэстаў 2020 года? Ці варта разлічваць на дамоваздольнасць Лукашэнкі і ці ёсць перспектывы ў прапанаванага АПК нацыянальнага дыялогу? Ці сапраўды дэмсілы дэградуюць і ці магчыма гэты працэс спыніць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.