Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе: расклад доўгіх выходных
Доўгія выходныя будуць у студзені, красавіку, траўні і снежні 2026 года / LookByMedia
Мінпрацы Беларусі апублікавала графік пераносу рабочых дзён у 2026 годзе. Першыя працяглыя выходныя чакаюць беларусаў ужо з 1 па 4 студзеня. Наступны раз чатыры дні адпачынку будуць з 18 па 21 красавіка 2026 года.
Пераносы рабочых дзён у 2026 годзе: працоўны дзень панядзелка, 20 красавіка, пераносіцца на суботу, 25 красавіка.
Такім чынам, днямі адпачынку будуць:
18 красавіка (субота);
19 красавіка (нядзеля);
20 красавіка (панядзелак);
21 красавіка (аўторак).
Афіцыйныя непрацоўныя дні ў 2026 годзе:
1 і 2 студзеня — Новы год;
7 студзеня — Раство Хрыстовае (праваслаўнае);
8 сакавіка — Дзень жанчын;
21 красавіка — Радаўніца (паводле календара праваслаўнай канфесіі);
1 траўня — Свята працы;
9 траўня — Дзень Перамогі;
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Беларусі (Дзень Рэспублікі);
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня — Раство Хрыстовае (каталіцкае).