“Грынч” трапіўся на крадзяжы ёлак у Мінску
Момант крадзяжу ў камеры назірання / screenshot
Мінская міліцыя затрымала 64-гадовага работніка гандлёвага цэнтру, які скраў 18 штучных ёлак.
У сацыяльных сетках яго ўжо празвалі “Грынчам” — у гонар героя, які скраў Раство ў вядомым галівудзкім фільме.
Крадзяжы заўважыў работнік аднаго з павільёнаў у ГЦ. Крама не была абсталяваная сігналізацыяй і не зачынялася на ключ уначы.
На працягу месяца “Грынч” вывозіў ёлкі ў прадуктовым вазку, хаваючы іх пад покрывам, а потым перапрадаваў. У міліцыі кажуць, што атрыманыя грошы ён марнаваў на асабістыя патрэбы.
Шкода склала больш за 10 800 рублёў. Распачатая крымінальная справа за крадзеж.