Літва пагодзіцца на транзіт беларускага калію? Выніковы эфір з Вольгай Лойка

Вольга Лойка

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Літва гатовая разгледзець пытанне наконт аднаўлення транзіту беларускага калію праз яе тэрыторыю да порта ў Клайпедзе. У тым выпадку, калі такую просьбу агучаць ЗША. Але пакуль “размова пра гэта не ідзе”. Адпаведна, асаблівых выгод ад зняцця амерыканскіх санкцый з беларускай калійкі не відаць. А так званыя “шарыкі” з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі не толькі працягваюць ляцець у Літву — іх пачалі знаходзіць і ў Польшчы. Відаць, кантрабандны бізнес да такой ступені выгодны, што адмаўляцца ад яго не хочуць. Хто б за ім не стаяў. Дарэчы, бізнес-праекты сям’і таго, хто і за тым “цыгарэтным бізнесам на шарыках”, найверагодней, стаіць, напрыканцы года зацікавіў журналістаў-расследавальнікаў, і яны апублікавалі шмат цікавых схем і лічбаў.

Ці варта чакаць, што ЗША звернецца да Літвы наконт транзіту беларускага калію, і ці будуць пры разглядзе гэтага пытання ўлічвацца пазіцыі Польшчы і Латвіі? Колькі і хто губляе на перахопленых аэразондах з кантрабандай і ці варта ў 2026 годзе чакаць паляпшэння адносінаў з ЕС? Чым цікавае расследаванне пра бізнес-схемы сям’і Лукашэнкі і што чакае беларускую эканоміку ў наступным годзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, былая палітзняволеная Вольга Лойка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.