Вайна ці мір? Што чакае нас у 2026 годзе — падводзім вынікі года з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Пошукі варыянтаў дасягнення міру ў вайне Расіі супраць Украіны не спыняюцца. Прапанаваны Вашынгтонам мірны план па вялікім рахунку не задавальняе ні Кіеў, ні Маскву. Але найперш з Крамля гучаць пагрозы і абяцанні сілай і зброяй дасягнуць сваіх захопніцкіх мэтаў. І гэты вір вайны ўцягвае і Беларусь. Не без дапамогі лукашэнкаўскага рэжыму. Які спачатку аддаў тэрыторыю Беларусі расійскім агрэсарам для нападу на Украіну, а потым пачаў зарабляць на вайне. А напрыканцы года ў Беларусь прывезлі расійкія ракеты, здольныя несці ядзерны зарад. 

Ці атрымаецца ў Трампа замірыць Расію і Украіну і якое месца ў гэтым працэсе займае Беларусь? Чаму Лукашэнка не спыняе атакі аэразондамі Літву і чаму не вызваляюць Пачобута? Ці варта чакаць змены палітыкі ЕС адносна рэжыму і як вызваленне палітвязняў уплывае на дэмсілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.