У Беларусі памілаваныя 22 чалавекі

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / shutterstock / Fanni_2021

Напярэдадні Новага года Лукашэнка сваім указам памілаваў 22 чалавекі, паведамляе яго прэс-служба.

Адзначаецца, што 20 з іх былі асуджаныя паводле палітычных матываў — за так званыя "злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці".

Імёны памілаваных не называюцца. Вядома, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.

Аб прымусовай высылцы памілаваных за межы Беларусі не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.