Коул кажа, што Цапкала не кансультаваў яго перад паездкай у Мінск
Джон Коўл, спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа / Euroradio
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША амерыканскі адвакат Джон Коўл адмаўляе, што беларускі палітык Валерый Цапкала кансультаваў яго напярэдадні паездкі ў Менск. З пытаннем да Коўла звярнулася карыстальніца Х з нікам "Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска".
"Не, ён гэтага не рабіў. Гэта зрабілі я, прэзідэнт (Дональд) Трамп, Крыс Сміт і выдатная каманда ва ўрадзе ЗША", — напісаў Коўл.
No he didn’t. This was done by me, President Trumps, Chris smith and a great team in the US government. https://t.co/j50hLpfpdY
— john coale (@johnpcoale) December 24, 2025
Днямі Цапкала сцвярджаў, што стэлефаноўваецца са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Коулам у сярэднім раз на тыдзень.
"Я прасіў яго ні ў якім разе не выводзіць гэтую тэму ў палітычны аспект і нават не сустракацца са (Светланай) Ціханоўскай, бо гэта сарвала б дыпламатычныя намаганні, якія ўжо пачаліся. Я разумеў, што яны б прыпісалі гэта сабе, і калі б гэта адбылося, працэс вызвалення палітвязняў адразу ж спыніўся б", — казаў Цапкала.
Палітык сцвярджае, што "тлумачыў" гэта Коўлу і даваў яму парады, калі амерыканскі юрыст яшчэ не быў спецыяльным пасланнікам ЗША.