Медыямэнеджар і экс-палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь
Канстанцін Залатых, фота пасля вызвалення / сацсеткі Канстанціна Залатых
Медыямэнеджар і экс-палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве.
Залатых быў дырэктарам газеты "Белорусы и рынок". Яго затрымалі ў траўні 2022-га года. Медыяменеджара судзілі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Суддзя накіравала яго ў калонію на 4 гады.
КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс", а МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Залатых выйшаў на волю 23 кастрычніка і нарэшце змог уз'яднацца з сям'ёй. Здымкамі з Польшчы Залатых падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook.